Наши контакты: 801775-5-22-27 - c 8.00 до 19.00

prihod.izbavitelnica@gmail.com

Пасхальное послание Святейшего Патриарха Кирилла и Патриаршего Экзарха всея Беларуси Павла

28 Апрель 2019
 Апрель 28, 2019
2-5

patriarchplavsk-375x210

Пасхальное послание Святейшего Патриарха Кирилла архипастырям, пастырям, диаконам, монашествующим и всем верным чадам Русской Православной Церкви

Святейший Патриарх Московский и всея Руси Кирилл обратился к архипастырям, пастырям, диаконам, монашествующим и всем верным чадам Русской Православной Церкви с традиционным Пасхальным посланием. 

Благословен Бог и Отец
Господа нашего Иисуса Христа,
по великой Своей милости возродивший нас
воскресением Иисуса Христа из мертвых.
(1 Пет. 1:3)

Преосвященные архипастыри, досточтимые отцы, всечестные иноки и инокини, дорогие братья и сестры!

В этот дивный и высокоторжественный день, наполненный особой радостью о восставшем из гроба Господе Иисусе, сердечно поздравляю всех вас с великим и мироспасительным праздником Пасхи и обращаю к вам древнее жизнеутверждающее приветствие:

ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ!

Ныне полнота Единой, Святой, Соборной и Апостольской Церкви величает пеньми и песньми духовными воскресение из мертвых Сына Божия и Сына Человеческого Господа нашего Иисуса Христа, разрушившего власть смерти и отверзшего нам вход в Свое Нетленное Царство. Поистине сегодня все наполнилось светом: и небо, и земля, и преисподняя; все творение празднует восстание Христа, в Котором оно утверждается (Канон Святой Пасхи).

Подобно евангельским женам-мироносицам и иным ученикам Спасителя, которые стали первыми свидетелями воскресения, мы призваны возвещать сию великую радость людям — тем, кто нам близок и дорог, тем, кто нас окружает, тем, кого мы знаем. Мы говорим им: Христос воскрес! И как тогда, многие столетия назад, одни из них, веруя, тотчас отвечают: воистину воскрес! Другие, как апостол Фома, сомневаются и говорят: пока не увижу Его сам, пока не прикоснусь к Нему, не поверю (Ин. 20:25). Иные же и вовсе отвергают эту весть.

Вера в воскресение Господа Иисуса является тем незыблемым основанием, тем непоколебимым столпом, на котором зиждется христианство. «Если Христос, умерев, не смог воскреснуть, — говорит святитель Иоанн Златоуст, — то и грех не истреблен, и смерть не побеждена, <…> и не мы только тщетно проповедовали, но и вы тщетно уверовали» (Беседа 39 на 1-е послание к Коринфянам).

Своим искупительным подвигом Спаситель соединил Небесное и земное, Вечное и временное, Творца и творение, Бога и человека. Он преодолел ту пропасть, которая на заре истории отделила первых людей от их Создателя. Через нарушение данной им заповеди, через их непослушание Творцу в мире стали господствовать грех и смерть. Когда же, по слову апостола Павла, пришла полнота времени, Бог ради нашего спасения послал Своего Единородного Сына, чтобы нам получить усыновление(Гал. 4:4-5).

Христос, как непорочный и чистый Агнец Божий, берет на Себя грех мира (1 Пет. 1:19; Ин. 1:29). Являя послушание Небесному Отцу даже до смерти, и смерти крестной (Флп. 2:8), Он приводит человечество к его Создателю, примиряет его с Ним. Будучи Сыном Божиим по природе, Он соделывает нас сынами Божиими по благодати. Господь открывает нам путь нравственного преображения и духовного восхождения к вечной и блаженной жизни с Богом в невечернем дни Царствия Его (Канон Святой Пасхи).

Освободив нас от рабства греху, сокрушив власть мироправителей тьмы века сего — духов злобы поднебесных (Еф. 6:12), Господь возносится на небо, где восседает в неприступной славе одесную Превечного Отца. Одновременно Он не оставляет нас здесь, на земле, и неотлучно находится со Своими учениками, которые вместе образуют Его Тело — Единую, Святую, Соборную и Апостольскую Церковь. Христос, Ее Глава, ведет этот корабль спасения сквозь бурные воды житейского моря в тихую небесную гавань, где будет Бог все во всем (1 Кор. 15:28).

Составляя Святую Церковь, мы, христиане, являемся продолжателями Его славной миссии в мире. Как многое множество бывших прежде нас братьев и сестер по вере — апостолов, жен-мироносиц, мучеников, святителей, преподобных и праведных, мы призваны провозглашать имя Господа, возвещать в народах дела Его (1 Пар. 16:8). Мы призваны проповедовать о Сыне Божием и Сыне Человеческом, Который по неизреченной любви к нам пролил за нас на Кресте Свою пречистую Кровь. Мы призваны и словами, и делами, всей своей жизнью свидетельствовать людям о Том, Кто был изъязвлен и мучим за беззакония наши (Ис. 53:5) и воскрес для оправдания нашего (Рим. 4:25).

Дорогие братья и сестры! Хотел бы вновь и вновь от всего сердца поздравить вас со светлым праздником праздников и торжеством из торжеств — с Пасхой Божией спасительной (Канон Святой Пасхи). Как наставляет нас святой апостол Иоанн, будем любить друг друга, потому что любовь от Бога, Который возлюбил нас и послал Сына Своего в умилостивление за грехи наши. Если так возлюбил нас Бог, то и мы должны любить друг друга (1 Ин. 4:7-11). Пусть эти дивные слова неизменно будут для нас руководством на всех путях жизни, пусть они вдохновляют нас на совершение добрых дел, на служение нашим ближним и дальним. Аминь.

Сей день, егоже сотвори Господь, возрадуемся и возвеселимся в онь, ибо

ВОИСТИНУ ВОСКРЕСЕ ХРИСТОС!

+КИРИЛЛ, ПАТРИАРХ МОСКОВСКИЙ И ВСЕЯ РУСИ

Пасха Христова, 2019 год

 

ztl_DSC_4436-375x210 

 

Пасхальнае пасланне

мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага ПАЎЛА,

Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі,

архіпастырам, пастырам, манахам

і ўсім верным дзецям Беларускай Праваслаўнай Царквы

 

Уваскрасення дзень,

і прасвятлімся радасцю,

і адзін аднаго абдымем;

скажам: браты! нават тым, хто ненавідзіць нас,

даруем усім праз уваскрасенне,

і так усклікнем:

Хрыстос уваскрэс з мёртвых,

смерцю смерць растаптаў

і тым, што ў магілах, жыццё дараваў.

Сціхіра Святой Пасхі

Узлюбленыя ў Госпадзе Праасвяшчэнныя архіпастыры,

пачэснае прасвітарства, у Хрысце дыяканства,

богалюбівыя інакі і інакіні,

дарагія браты і сёстры!

Гасподзь даў нам зноў сустрэць святочную найвялікшую падзею сусветнай гісторыі — Уваскрасенне Госпада і Спаса нашага Іісуса Хрыста. Сёння святкуе Царква Праваслаўная, весяліцца свет бачны і нябачны, мільёны хрысціянскіх сэрцаў напаўняюцца невымоўнай радасцю, бо

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

САПРАЎДЫ ЎВАСКРЭС!

Смерць! дзе тваё джала? пекла! дзе твая перамога? (Ас. 13:14) — усклікае сёння ўся паўната Святой Царквы Хрыстовай. Сваёй Крыжовай смерцю Гасподзь наш Іісус Хрыстос скасаваў смерць, Сваім Уваскрасеннем адкрыў перад намі магчымасць уваходжання ў радасць вечнага быцця, дараваў кожнаму з нас благадатныя сілы разарваць путы граху і здабыць сапраўднае жыццё — жыццё ў яднанні з Богам.

Уваскрасенне Хрыстова — краевугольны камень нашай веры, яе неад’емная і непахісная аснова. Калі Хрыстос не ўваскрэс, то марная і пропаведзь наша, марная і вера ваша (1 Кар. 15:14), — усклікае святы апостал Павел. Але Хрыстос Спасіцель паўстаў з мёртвых і адкрыў усяму чалавецтву шлях да ўваскрасення, да вечнага і блажэннага жыцця ў абіцелях Царства Нябеснага. Амаль дзве тысячы гадоў над зямлёй гучыць, не змаўкаючы, пераможная радасная вестка аб Уваскрасенні Хрыстовым — залогу бессмяротнасці кожнага чалавека, які веруе ў Хрыста Спасіцеля і выконвае Божыя запаведзі.

«Калі Хрыстос уваскрэс, то і мы ўваскрэснем у целах нашых», — прапаведуе наш сучаснік і падзвіжнік 20-га стагоддзя, свяціцель Лука (Война-Ясянецкі). Свяціцель прапаведаваў гэта, пераказваючы словы апостала Паўла, звернутыя да карынфскіх хрысціян: Бо паколькі праз чалавека смерць, то праз чалавека і ўваскрасенне мёртвых. Як у Адаме ўсе паміраюць, так у Хрысце ўсе ажывуць (1 Кар. 15:21-22). Святыя падзвіжнікі  пераканана прапаведавалі, што не толькі духоўную, але і цялесную смерць скасаваў Хрыстос Сваім Крыжам, смерцю і Ўваскрасеннем.

Пасля Ўваскрасення Хрыстовага нашы жыццё і смерць цалкам знаходзяцца ў руках усемагутнага Бога, і ў нас няма патрэбы разважаць пра гэта, грунтуючыся на законах прыроды, бо і яны створаны Тварцом усяго, і Ён вольны дзейнічаць не па нашым розуме, а па невядомых нам законах Божых.

Паводле непарушнага абяцання Божага, усё чалавецтва ўваскрэсне ў канцы часу, і выйдуць тыя, што рабілі дабро, ва ўваскрасенне жыцця (Ін. 5:29). Нам жа, дзецям Царквы Хрыстовай, належыць не толькі знаходзіцца ў чаканні новага неба і новае зямлі, на якіх праведнасць жыве (2 Пят. 3:13), але і сведчыць пра Ўваскрасенне Спасіцеля праз справы дабра, любові і міласэрнасці. Па тым пазнаюць усе, што вы Мае вучні, калі любоў будзеце мець паміж сабою (Ін. 13:35), — кажа Гасподзь. Добрыя справы дзеля славы Божай — вось самае лепшае, самае яркае пацвярджэнне таму, што Ўваскрасенне Хрыстова і дагэтуль абнаўляе і асвячае свет, перамяняючы сэрцы людзей.

У Хрысце Ўваскрэслым мы ўжо не чужыя, але — адна вялікая сям’я, якая называецца Царквой. Кожны, хто прылічае сябе да Святой Царквы Хрыстовай, закліканы паказаць свету сапраўдную любоў і маральную вышыню, пра якую сказана ў Пасланні апостала Паўла да Карынфян:  Любоў доўгацярплівая, міласэрная, любоў не зайздросціць, любоў не ўзвышае сябе, не ганарыцца, не бясчынствуе, не шукае свайго, не раздражняецца, не памятае зла, не радуецца няпраўдзе, а радуецца ісціне; ўсё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, ўсё пераносіць (1 Кар. 13:4-7). У гэтых словах апостальскіх адлюстраваны ідэал, які, на першы погляд, здаецца недасягальным. Але, як сказаў Спасіцель свету, «усё магчыма для таго, хто веруе» (Мк. 9:23). А таму, з верай ва Ўваскрасенне Хрыстова і надзеяй на ўсемагутную дапамогу Божую, будзем імкнуцца да таго, каб усё наша жыццё было напоўнена дзейнай любоўю да Бога і бліжніх.

Пачнем славіць Хрыста Ўваскрэслага з даравання нашым крыўднікам і недобразычліўцам, а затым уславім Спасіцеля свету бескарыслівай дапамогай людзям у нястачы, падтрымкай гаротных і нядужых, чысцінёй і высакародствам учынкаў. Падзелімся Пасхальнай радасцю з бліжнімі і дальнімі — і гэтая светлая радасць, шматразова ўзмоцненая, вернецца да нас і застанецца ў нашых сэрцах.

У гэтае светлазарнае свята Светлага Хрыстовага Ўваскрасення зноў і зноў звяртаюся да вас — Праасвяшчэнныя архіпастыры і пастыры, інакі і інакіні, дарагія браты і сёстры, — і шчыра жадаю ўсім вам добрага здароўя, душэўнага міру, моцы духу і невычэрпнай, невымоўнай Пасхальнай радасці!

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

САПРАЎДЫ ЎВАСКРЭС!

мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

 

Пасха Хрыстова 2019 года

горад Мінск

 

 

Comments are closed.