Наши контакты: 801775-5-22-27 - c 8.00 до 19.00

prihod.izbavitelnica@gmail.com

Небольшой праздничный фоторепортаж и пояснение к иконе Преображения Господня 1648 года от Димитрия Солодкого

19 Август 2015
 Август 19, 2015
eyeemfiltered1439974684384
Категория: Приход

С великим праздником Преображения Господня, дорогие братья и сестры!

Пусть дарует Господь Бог всем здравие, долголетие и милость Свою!

Несколько фото сегодняшнего торжества:


Автор фото — Димитрий Солодкий

Предлагаем вам для ознакомления пояснение к иконе Преображения Господня 1648 года нашего преподавателя воскресной школы Димитрия Солодкого:

преображение-господне

Што год, на прыканцы гарачага лета, 19-га жніўня праваслаўныя вернікі адзначаюць адно з буйнейшых хрысціянскіх святаў – ПРААБРАЖЭННЕ ГАСПОДНЯЕ. Кожнае вялікае царкоўнае святкаванне, гэта ўзгадванне нейкіх важных падзей ў зямным жыцці Іісуса Хрыста ці Божай Маці. Адна з такіх падзей адбылася незадоўга да таго, як Іісусу належыла адправіцца ў Іерусалім на дабраахвотную хрэсную смерць. Перад гэтым Ён узяўшы трох сваіх бліжэйшых вучняў: Пятра, Іакава, Іаана падняўся на гару Фавор і праабразіўся перад імі. Гэта значыць, што вучні ўбачылі Ісуса ў нейкім змененым, іншым стане. Яны ўбычылі яго не як звычайнага чалавека, а як Бога. Ад твару Збавіцеля зыходзіла неверагоднае Боскае ззянне. Яго вопратка стала светлай, нібы сатканай з тысячы сонечных промняў. А побач з Ім, на ўзвышшах гары, з’явілася дзве постаці з іншага свету: прарок Ілля і прарок Маісей. Гаварылі яны з Іісусам аб Яго будучых пакутах, хрэснай смерці і уваскрашэнні. У гэты момант Пётар, Іакаў ды Іаан пачулі Божы голас з неба, які ім сказаў, што перад вамі Мой Сын, Яго слухайце! Пачуўшы гэта, спалоханыя вучні пападалі на калені і схіліліся тварам да зямлі. А праз некаторы час, калі паднялі вочы, то нічога неверагоднага ўжо не заўважылі. Іісус ў звычайным выглядзе падышоўшы да іх, суцешыў ды даў загад нікому не казаць што яны бачылі, да таго моманту як Ён не ўваскрэсне з мёртвых.
Якраз гэтая падзея адлюстравана на старажытным беларускім абразе “Праабражэнне”. Гэта ікона была створана ў далёкім 1648 годзе ў мястэчку Маларыта, якое знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай вобласці. Прозвішча таленавітага мастака да нашых дзён, нажаль, не захавалася. Таму навукоцы яго ўмоўна завуць – Маларыцкі майстар. Калі мы прыгледзімся на ікону, мы заўважым, што героі гэтай падзеі таксама не падпісаны імёнамі. Але іх будзе даволі легка вызначыць. У цэнтры іконы размешчана гара Фавор, на вяршыне якой стаіць Хрыстос у светлых вопратках, а постаць Яго зіхаціць Босскім ззяннем. Па баках ад Яго, на ўзгорках святыя прарокі. Мы можам лёга знайсці прарока Маісея па таблічках з дзесяцю запаветамі ў ягоных руках, бо некалі менавіта ён атрымаў іх ад Бога і перадаў людзям. Пад гарою мы бачым – уражаных цудам вучняў. Паспрабуем вызначыць іх асобы. Вядома, што самым малодшым з вучняў Хрыста быў Іаан – ён у чырвонай вопратке. У Іаана быў родны брат Іакаў. Шукаем падабенствы твару, з Іаанам і знаходзім іх у вучня, які ў цёмна- чырвоным адзенні. Такім чынам, паміж Іаанам і ягоным братам Іакавам знаходзіцца Пётар. А што гэта за група людзей з аднаго боку ўзыходзіць на гару, а з другога зыходзяць? Гэта Іісус Хрыстос з трыма вучнямі. Спачатку Ён вядзе іх на гару, а потым сыходзе з імі з гары. Гэта кажа пра тое, што падзеі, якія трапляюцца на жыццёвым шляху веруючага чалавека, заўсёды з’яўляюцца натхненнем крочыць толькі наперад!

Comments are closed.